В Білорусі Заборонено друкувати Білоруський герб як екстримісткій символ


Міхась Янчук

Прыходзім мы сёння з жонкаю ў менскі "Карандаш" - гэта такая кантора, што робіць надрукі на чым заўгодна - каля ГЦ "Сталіца". І просім рэч на мой погляд вельмі простую - выканаць надрук Пагоні на цішотцы. Дзевачка, якая бачыць на сваім экране Пагоню з маёй флэшкі, раптам пакрываецца плямамі і бяжыць спалоханая кансультавацца.
Пасля прыходзіць другая дзевачка - і кажа "согласно внутреннім правілам, мы не можем вам распечатать этой картінкі". Я тады пытаюся, на падставе якога нарматыўнага дакументу. Яна паказвае раздрукоўку: "матеріалы порнографіческого і экстремістского характера - і г.д. Я тады кажу - а як можа афіцыйны герб краіны быць матэрыялам экстрэмісцкага характару?
Тады дзевачка цалкам згубілася - і не знайшла чаго адказаць, і толькі балбатала пра тое, што ў іх "такія правілы". Карацей, замест адной цішоткі з Пагоняю я зараз надрукую ў Варшаве ці Вільні з дзесяць - і раздам сваім сябрам. Няхай ўладальнікі "Карандаша" (па-нашаму - Аловак) зловяць прамяні дыярэі - і пажаданні светлай будучыні ў вольнай ад калгаснай капусты Беларусі.


Коментарі

Популярні публікації